Глобус распавёў, чым мінчане адрозніваюцца ад парыжан
Адам Глобус апублікаваў у «Новым часе» падарожныя замалеўкі з вясновага Парыжу.
«Мінчанін не толькі сам чакае на скрыжаваннях зялёнае святло, ён яшчэ і асуджае ўсіх тых, хто таго святла не можа дачакацца. Парыжанін можа перабегчы вуліцу пад чырвоным светлафорам, ён яшчэ можа выпіць шклянку чырвонага, сесці пасля гэтага за стырно аўтамабіля і спакойна паехаць на чырвоны светлафор.
Мінчанкі паселі на ровары; глядзіш на іх i радуешся, бо жанчына на ровары выглядае эратычна. Парыжанкі вакол Луўра і Гранд-Оперы ездзяць на самакатах, жанчына на самакаце маладзее. Можа, мне гэта толькі падалося, што маладзее жанчына на самакаце, але калі сонца, калі лёгкі ветрык, калі яна ляціць па гладкім і чыстым асфальце — яна і сапраўды адчувае сябе маладой і прывабнай…»
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное