Скандалы

Гледачы закідалі міліцэйскі “УАЗік” камянямі

Скандалам скончыўся канцэрт, прысьвечаны памяці Ільлі Куркова. Міліцыянты спынілі імпрэзу, на што гледачы адрэагавалі як словам, так і справай.

Ільля Куркоў быў вядомым менскім тусоўшычкам па мянушцы Смятана, паведамляе ”Тузін гітоў”. У суботу, 11 жніўня, было 40 дзён, як ён загінуў ва ўзросце 19 год. З гэтае нагоды ў клюбе “Арэна” адбываўся канцэрт, у якім плянаваліся выступы гуртоў Destroers, F.I.A., LimuZin, НаіСКАсок ды інш.

Паводле ”Радыё Свабода” прыкладна ў 20 гадзін 20 хвілін, у залю ўвайшлі міліцыянты. Яны запатрабавалі спыніць канцэрт з прычыны недакладнасьці даты ў гастрольным пасьведчаньні.

Спачатку гледачы адмаўляліся пакінуць залю, скандавалі "A.C.A.B" (All Cops Are Bastards!). Потым людзі ўсё-ткі пачалі выходзіць з клюбу, але заставаліся на падворку. Там і адбыліся сутыкненьні з ахоўнікамі парадку. У выніку публіка закідала камянямі міліцэйскі ЎАЗік. Есьць затрыманыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)