Общество
Сяргей Шапран, «Новы час»

«Гісторыя Беларусі – гэта гісторыя вечнай аховы ад агрэсіі як з Захаду, так і з Усходу…»

Год таму, 24 жніўня, сышоў з жыцця Алесь (Аляксандр Лявонавіч) Петрашкевіч — беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст. Але засталося яго слова. Гэта інтэрв’ю ніколі раней не друкавалася.

1 мая 2005 года Алесю Петрашкевічу споўнілася 75 гадоў. Па шчырасці, я не збіраўся рабіць з ім ніякіх юбілейных інтэрв’ю найперш з-за занятасці кнігай пра Васіля Быкава, але было адчуванне няёмкасці, бо з Петрашкевічам быў знаёмы не першы год і неаднойчы ўжо друкаваў гутаркі з ім.

Таму, адклаўшы працу над кніжкай, усё ж пазваніў, але толькі праз дзесяць дзён. Алесь Лявонавіч, як падалося, да ідэі інтэрв’ю паставіўся без асаблівай ахвоты, запытаўся, пра што яно будзе? — «Пра тое, над чым працуеце, на што спадзеяцеся». Петрашкевіч у адказ: «Гэта вельмі складанае пытанне — на што спадзяюся… Гэта ж будуць кароткія пытанні і адказы?..»

Дамовіліся, што ўвечары буду ў яго. Алесь Лявонавіч дадаў яшчэ, што з юбілеем яго павіншавалі толькі часопіс «Роднае слова» і газета «Наша слова», афіцыйныя змаўчалі. «Мяне няма ў іх календары, — пасмяяўся Петрашкевіч. — Відаць, я ў іх толькі ў спісах».

Інтэрв’ю хоць і было зроблена (Алесь Лявонавіч пазваніў на наступны дзень — сказаў, што, відаць, шмат лішняга нагаварыў, але я адказаў, што ў тым, сярод іншага, і сутнасць маёй працы — каб выбіраць з гутаркі галоўнае), аднак на старонках «Белорусской деловой газеты» не выйшла — мне было прапанавана скараціць яго ўдвая, я адмовіўся ад публікацыі наогул.

Калі Петрашкевіч дазнаўся пра тое, сказаў, што я ўсё правільна зрабіў, дадаў таксама, што абсалютна не крыўдуе. Аднак адчуванне няёмкасці засталося. Таму з таго часу Алесю Лявонавічу я больш не званіў і ніколі з ім ужо не бачыўся.

Ніжэй падаецца не толькі тое інтэрв’ю, што было завізавана Петрашкевічам, але і вытрымкі з нашай гутаркі, якія ў канчатковы варыянт інтэрв’ю не патрапілі.

— У гісторыі заўсёды былі трагедыі, прычым вялікага напалу. Але такіх трагедый, якія дало ХХ стагоддзе, у гісторыі яшчэ не было. Нават у ХІХ стагоддзі — нягледзячы на паўстанні 1831 і 1863 гадоў. У ХХ стагоддзі таксама былі паўстанні — тое ж Слуцкае 1920 года, лозунгам якога было: «Без польскага пана і без маскоўскага камісара!». Бачыце, якія жарсці!

А тая ж Айчынная вайна, партызанскі рух — гэта ўсё небывалыя трагедыі, небывалыя. Іх можна параўнаць, бадай, толькі з нашэсцем на Княства Літоўскае цара Аляксея Міхайлавіча, калі былі знішчаны 52 адсоткі мясцовага насельніцтва. Мільён васемсот тысяч!..

Я прасачыў гэтыя рэчы з адной толькі мэтай — вярнуць чытачу гістарычную памяць. У Беларусі, як нідзе болей, не ведаюць сваю гісторыю. Гісторыя тут падмененая, фальсіфікаваная. Яна напісана з пазіцый імперскіх, бальшавіцкіх, з сённяшняга расійскага пункту гледжання. Гэта не наша гісторыя — у нас была абсалютна іншая гісторыя! Гісторыя вечнай аховы ад агрэсіі як з Захаду, так і з Усходу, але найчасцей — з Усходу…

Цалкам размову чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)