Гісторык: «Ход развіцця падзей зрабіў планы Бабарыкі яшчэ больш смешнымі ды наіўнымі»

Гісторык Аляксандр Пашкевіч – пра эфектыўнасць дзеяння па сітуацыі.

Першыя паслявыбарчыя акцыі салідарнасці праходзілі стыхійна. Заслаўе, жнівень 2020-га

— Назіраючы за спрэчкамі адносна «Плана перамогі», які нібыта абавязкова павінны прадставіць грамадскасці Святлана Ціханоўская і ўсе структуры, з ёй звязаныя, я ўспамінаю пра два відэазвароты Віктара Бабарыкі, якія выйшлі ў эфір пасля ягонага арышту — адзін адразу пасля таго, як гэта сталася, а другі — калі ў Беларусі ўжо поўным ходам ішлі маштабныя паслявыбарчыя пратэсты, — піша Аляксандр Пашкевіч.

У гэтых відэазваротах палітычны цяжкавагавік выклаў элементы свайго геніяльнага плана. Адзін выступ, калі хто забыўся, тычыўся ініцыявання рэферэндума па змене Канстытуцыі, а другі — стварэння палітычнай партыі «Разам».

І пра адно, і пра другое цяпер, здаецца, ніхто ўжо і не ўспамінае.  І ў звычайнай сітуацыі гэтыя планы былі практычна немагчымыя да рэалізацыі, а ход развіцця падзей зрабіў іх яшчэ больш смешнымі ды наіўнымі.

У той час як дзейнічаючы сітуатыўна, у адпаведнасці з хуткімі зменамі сітуацыі, адказваючы перадусім на бягучыя выклікі і рэагуючы на памылкі ўладнай каманды, тыя самыя людзі, якія тэарэтычна мусілі засяродзіцца на правядзенні ў жыццё тых нерэалістычных планаў, на практыцы дабіліся многага, адклаўшы іх убок.

Таму не трэба рабіць з планаў культа. Папера (ці іншыя носьбіты) ўсё сцерпіць, а вось жыццё — яно іншае. Можа перакуліць усё за імгненне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(74)