Политика

Ігар Мельнікаў, Новы час

Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолагі маніпулююць гісторыяй Беларусі

Расійскія ўплывы ў сферы гістарычнай навукі Беларусі з’яўляюцца даволі моцнымі і таму ўяўляюць небяспеку як для фарміравання айчыннай канцэпцыі разгляду гісторыі Беларусі, так і працэсу фарміравання гістарычнай свядомасці сучаснага беларускага грамадства.

Днямі ў Маскве выйшаў з друку другі нумар расейскага навуковага часопісу «Белорусский исторический обзор». У рэдакцыйную раду гэтага выдання, сярод іншых, уваходзіць і кіраўнік расейскага Фонда «Гістарычная памяць» Адяксандр Дзюкаў.

За апошні час узгаданая арганізацыя выдала цэлы шэраг гістарычных прац, прысвечаных розным аспектам гісторыі Беларусі. Аднак падача інфармацыі ў іх робіцца з пункту гледжання, выгаднага Крамлю.

Ідэалагічны наступ з усходу

Гістарычная навука адыгрывае важнейшую ролю ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці народа. У гэтым сэнсе Беларусь знаходзіцца ў вельмі небяспечнай сітуацыі.

У савецкія часы беларускую мінуўшчыну разглядалі з марксісцка-ленінскіх пазіцый. Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе распачаўся кароткі перыяд аб’ектыўнага разгляду айчыннай гісторыі, аднак часу на выпрацоўку нацыянальнай канцэпцыі гістарыяграфіі ў беларускіх даследчыкаў было вельмі мала і давесці гэтую працу да лагічнага канца адмыслоўцы не паспелі.

Пасля 1994 года у беларускай гістарычнай навуцы ізноў пачалі распаўсюджвацца савецкія падыходы да разгляду ключавых аспектаў беларускай гісторыі. Дадзеная сітуацыя працягваецца і сёння, чым актыўна карыстаецца ўсходні сусед Беларусі.

Расійскія ідэолагі (большасць з якіх з’яўляюцца дыпламаванымі гісторыкамі), выкарыстоўваюць слабасць беларускай дзяржаўнай ідэалогіі і спрабуюць маніпуліраваць гістарычнымі фактамі і з іх дапамогай уплываць на беларускае грамадства, якое, з большага, слаба ведае айчынную гісторыю.

Адным з цэнтраў расійскага ўплыву ў гістарычнай сферы ў Беларусі з’яўляецца ўзгаданы вышэй Фонд «Гістарычная памяць».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(21)