Гілевіч горка плакаў, што разышоўся з Быкавым
Яны сябравалі тры дзесяцігоддзі, але потым разышліся, — Ніл Гілевіч і Васіль Быкаў.

Мабыць, з гэтай прычыны Ніл Сымонавіч нічога не напісаў для кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў», якую ў 2004 годзе сабраў-уклаў Генадзь Бураўкін. А можа, і праз тое яшчэ, што да гэтага часу разышоўся ўжо і з Бураўкіным…
Аднак калі ў 2010-м, неяк завітаўшы да Ніла Сымонавіча, я прапанаваў пагаварыць пра Быкава для альманаха «Асоба і час», што ўкладаў Аляксандр Фядута, пагаварыць менавіта таму, што няма яго ўспамінаў пра Васіля Уладзіміравіча, Гілевіч, хоць адмаўляўся ад усялякіх інтэрв’ю, ахвотна і адразу пагадзіўся.
Мы доўга тады гутарылі, Ніл Сымонавіч сказаў, у прыватнасці: «Я ніколі нікому не глядзеў у рот, у тым ліку і Быкаву — я ў душу глядзеў Васілю».
Гаварыў яшчэ: «Такая наша блізкасць з Быкавым сяму-таму не падабалася. Але што рабіць? Жыццё ёсць жыццё. Я цяпер горка шкадую, горка плачу, але назад нічога не адкруціш…»
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное