«Гэта выбары па-беларуску». Камісія Фрунзенскага раёна забракавала ўсе подпісы за вылучэнне Бабарыкі і Цапкалы

Назіральнік ад БНФ Юрый Чавусаў — пра вынікі праверкі подпісаў.

Ён паведаміў, што камісія Фрунзенскага раёна сталіцы забракаваныя подпісы за вылучэнне Бабарыкі (здаваў 47.190 подпісаў) і Цапкалы (здаваў 17.853).

«У абодвух выпадках па выніках двух тураў праверкі былі прызнаныя несапраўднымі па 16% правераных подпісаў — у выніку былі забракаваныя ўсе, — напісаў Чавусаў. — Па астатніх вылучэнцах: Дзмітрыеў — прызнаныя сапраўднымі 9.818 подпісаў, Канапацкая — 16.972 подпісы, Лукашэнка — 52.578, Ціханоўская — 7.253 подпісы. Гэта, спадарства, выбары па-беларуску».

Адвокат из штаба Бабарико о забракованных тысячах подписей: Мы сильно удивлены происходящим

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.2 (оценок:98)