Общество
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

«Гэта проста хамскае стаўленне да народа ў асобе намесніка міністра эканомікі»

Еўрарадыё паразмаўляла з бізнэсменам Андрэем Кабанавым, аўтарам скандальнага відэа, на якім віцэ-прэм’ер Андрэй Тур размаўляе з грамадзянамі.

— Нядаўна [учора] вы былі на дыпламатычным прыёме і сустрэлі намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, ды задавалі яму непрыемныя пытанні…

Кабанаў: Апошнім часам я слухаю яго каментары, апраўданні таго, што кіраўніцтва прадпрымала для арганізацыі бізнэсу ў нашай краіне. У мяне да яго ўвесь час узнікаюць пытанні, як да чалавека, якога заўжды бачу па тэлебачанні. Я бізнэсмен сярэдняй рукі, цяпер выходжу на пенсію, бо ва ўсёй гэтай сітуацыі бізнэс спынены. Учора ў мяне з’явілася магчымасць задаць яму пытанне: што нам рабіць? Вось такі адказ мы і атрымалі….

— Увогуле вы спадзяваліся пачуць ад чыноўніка такога рангу ў нефармальнай сітуацыі адказ на пытанне?

Кабанаў: Я меркаваў пачуць тое, што ўчора і пачуў, і пачулі ўсе. І таму я, беручы на сябе адказнасць, здымаў, каб паглядзець зранку, можа я нешта не тое пытаў, можа я ў чымсьці памыляюся. Але адказу ад яго не атрымаў ні я, не атрымалі ні мы, не атрымалі і грамадзяне нашай краіны. Гэта проста хамскае стаўленне да народу ў асобе намесніка міністра эканомікі. Так мы жывем, так намі кіруюць.

— Можа ў яго не было магчымасці проста ўсім адказаць, бо яго перабівалі?

Кабанаў: Я не скажу, што яго перабівалі. Ён чуў пытанне, ён чыноўнік са стажам. Яму не было чаго сказаць.

Ён адпрацоўваў пратакольнымі фразамі, нейкі элемент замбавання. Я не ведаю, вось знята і знята, хай гэта будзе. Я не ведаю, як гэта абмяркоўваць больш… Мы жывем у поўнай бізнэс-клаацы, нам дапаможа толькі НЭП без упраўленцаў.

— Вы ў відэа кажаце Туру пра ваша прадпрыемства з абаротам у 11 мільёнаў долараў і 126 чалавек, якія там працуюць…

Кабанаў: Людзі звальняюцца, сыходзяць у вымушаныя адпачынкі і няма магчымасці ўтрымліваць, плаціць заробкі. Добрая фірма працавала-працавала, а зараз яна на паўзе. Мы нешта рабілі для сябе, для краіны, а зараз мы не ведаем, што рабіць.

Сёння ноччу падаражаў бензін, паслязаўтра яшчэ што-небудзь здарыцца, але кіраўніцтва ніяк не рэагуе, не інфармуе.

— Тур вам сказаў, што вы не па сродках жывяце… Можа вы сёння чырвоную ікру елі?

Кабанаў: Не, я сёння не еў чырвоную ікру. Я сёння піў гарбату без цукру, але не таму, што яго не маю — берагу ўзровень цукру ў крыві. Чаму нехта вырашыў, што зарабляць, жыць добра, на нейкім агульнаеўрапейскім узроўні — гэта кепска?

Чаму мы не можам жыць усе добра? Мы ж працуем, нам грошы не падаюць з неба. Мы сядзім у офісах, на заводах працуем — кожны па-рознаму. Гэта ж не кепска зарабляць, гэта ж добра, калі ўся краіна зарабляе, але мы не можам сабе гэтага дазволіць зараз. Дарагая, любая краіна не можа жыць як Швейцарыя, чым мы горш за іх?...

— Вы не баіцеся, што ваша «аператарская дзейнасць» прынясе вам праблемы?

Кабанаў: А мне няма чаго губляць.

— А Тур бачыў, што яго здымалі?

Кабанаў: Думаю, так. Ён звяртаў увагу. Гэта не ўсе што я выклаў. Ёсць матэрыялы, я іх захаваў на серверы. Ён разумеў, што, магчыма, здымаецца на відэа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)