Комментарии
Сяргей Пульша, Новы час

Гэта не Бахціна прайграла, гэта прайграла ўся адвакатура

Пазбаўленне адвакацкай ліцэнзіі Ганны Бахціной — крок да канца інстытуту адвакатуры ўвогуле. «Справа Бахціной» — прысуд не аднаму адвакату, а ўсёй сістэме адвакатуры ў цэлым. І ўсім грамадзянам нашай краіны, якія фактычна пазбаўляюцца права на сумленную прафесійную абарону.

Вядомая адвакатка з 38-гадовым юрыдычным стажам Ганна Бахціна, якая вяла рэзанансныя палітычныя справы, не здолела праз «самы гуманны і справядлівы суд у свеце» дамагчыся аднаўлення адвакацкай ліцэнзіі.

Канешне, Мінюст, які пазачаргова праверыў Бахціну, сцвярджае, што «няма тут ніякай палітыкі», і чалавек, які ўсё жыццё адпрацаваў у пракуратуры і адвакатуры, мае «недастатковую кваліфікацыю». Але, пагадзіцеся, з улікам амаль 40 гадоў бездакорнай працы, такое сцверджанне выглядае смешна.

Мы б, можа, паверылі і ў смешную версію, калі б не перадгісторыя. Цяперашняе пазбаўленне ліцэнзіі — не першая спроба выціснуць прынцыповую адвакатку з прафесіі. Раней, калі Бахціна ў 2011 годзе абараняла жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыну Халіп, таксама былі спробы пазбавіць ліцэнзіі «няправільнага» адваката.

Зараз Бахціна абараняе асноўнага фігуранта «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага. І Ніна Шыдлоўская, якая апякуецца фігурантамі гэтай справы, кажа: «Ганна Бахціна — выключны прафесіянал і сумленны чалавек». А, даведаўшыся пра вырак суду, які адмовіў Бахціной у аднаўленні яе ліцэнзіі, напісала ў Фэйсбуку: «Маскоўскі раённы суд Мінска сёння зрабіў значна больш і горш, чым пацвердзіў пазбаўленне ліцэнзіі адной з самых вядомых адвакатак Беларусі Ганны Бахціной. Сёння за некалькі хвілінаў канчаткова былі «пастаўленыя на месца» ўсе адвакаты (якія, дарэчы, як і іншыя катэгорыі нашых суайчыннікаў, асаблівай салідарнасцю не адрозніваюцца)… Ганна Віктараўна, шаноўная і паважаная, мы цэнім Вас!».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)