Общество

«Гэта быў чарговы цырк». Як на Гомельшчыне набіраюць у народнае апалчэньне

Вяскоўцы ў Гомельскай вобласьці атрымалі позвы на вучэньні ў «народнае апалчэньне».

Як гэта было, расказала крыніца «Радыё Св*бода».

Аляксандар Лукашэнка на пачатку чэрвеня заявіў пра стварэньне «народнага апалчэньня». Такое рашэньне ён патлумачыў «нэгатыўным украінскім досьведам». «Нам на ўсялякі выпадак трэба мець пры кожным сельскім савеце такое народнае апалчэньне, няшмат, чалавек 50», — расказаў ён.

Як прайшло фармаваньне і навучаньне «апалчэнцаў»? Адзін зь вяскоўцаў, які жыве ў Гомельскай вобласьці, расказаў:

– Для мяне гэта быў чарговы цырк. Вяскоўцам прыслалі позвы. Потым сабралі іх у сельскім савеце. Разьмеркавалі ролі — хто будзе, «калі што раптам», днявальным, хто — пасыльным. Падпісалі адпаведныя бэджыкі і павесілі на людзей. Формы ці зброі, зразумела, ніхто не выдаваў.

Ён кажа, што «апалчэнцы» чакалі нейкага вайскоўца з раёну, але пакуль ён не прыехаў.

– Заданьні для «апалчэнцаў» былі такога кшталту: «раптам што» — развозіць позвы па вёсцы. Яшчэ некалькі разоў зьбіраліся ў сельскім савеце, але «буйнамаштабныя» вучэньні цяпер наўрад ці магчыма правесьці — у вёсцы гарачая пара: сенакос, уборка збожжавых. Няма калі на крэслах з бэджыкамі ў сельсавеце сядзець, — кажа вясковы жыхар.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.4(19)