Лица
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

Герб Пагоня: створаныя жывыя шпалеры на Андроід

Суполка распрацоўшчыкаў Flaxtreme апублікавала ў краме Play Маркет праграму «Герб Пагоня».

«Гэта жывыя шпалеры з паралакс-эфектам. Пакуль што яны даступныя толькі для ўладальнікаў смартфонаў і планшэтаў з аператыўнай сістэмай Андроід», -тлумачаць распрацоўшчыкі.

Шпалеры з паралакс-эфектам – гэта панарамная карцінка, якая «выходзіць» за межы экрана. Калі перасоўваць смартфон у паветры, выява перасоўваецца ўслед за рухамі.

Праграма ўтрымлівае пяць стыляў «Пагоні», а таксама ў якасці бонуса тэкст верша Максіма Багдановіча і спасылку на артыкул пра герб у «Вікіпедыі».

* * *

Бясплатна спампаваць шпалеры можна ў краме Play Маркет па ключавых словах «Герб Пагоня» альбо па спасылцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)