Сямён Печанко
Герасіменя адкрыла «Мова Cup»

Спартыўны фестываль «Мова Cup» прайшоў 28 верасня ў сталічным комплексе РЦАПа па лёгкай атлетыцы. Паўдзельнічаць у ім прыйшлі сотні жыхароў Мінска

Ідэя фестывалю належыць групе зорных беларускіх атлетаў з вядомага дабрачыннага праекта «Мары збываюцца».

Частка спапорніцтваў праводзілася на вуліцы, частка — пад дахам.

На ўваходзе ў цэнтр ладзіўся дабрачынны продаж.

Тут можна было набыць вышыванкі, грошы за якія будуць перададзеныя дзецям з абмежаваннямі. Побач прадаваліся сувеніры, зробленыя рукамі дзяцей-інавалідаў.

Па спартыўных пляцоўках гучалi беларускія песні «Мой родны кут», «А я лягу-прылягу», кампазіцыі N.R.M. і «Ляпис Трубецкой», песні са зборніка «Песнярок».

Адкрывалі фестываль алімпійская прызёрка, чэмпіёнка свету і Еўропы Аляксандра Герасіменя і срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне Андрэй Краўчанка.

Фестываль не мае аналагаў у гісторыі беларускага спорту. Яго арганізатары спадзяюцца звярнуць увагу моладзі на праблемы нацыянальных мовы i культуры. На адной пляцоўцы сабралiся зоркі беларускага спорту i звычайныя беларусы.

Запісацца для ўдзелу можна было непасрэдна на месцы.

Адбылiся турніры па міні-футболе, стрытболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне і гіравым спорце.

Таксама можна было паспрабаваць свае сілы ў шпурлянні на дальнасць мабільных тэлефонаў ці ў 30-метровым забегу сярод мужчынаў з дзяўчынай на плячах. У якасці прыза за першае месца ў апошнім спаборніцтве быў 50-метровы скрутак вэндажанай каўбасы. Перамагла пара з клуба «Litwins».

Арганізатары спаборніцтваў спадзяюцца, што фестываль стане традыцыйным. Прынамсі, поспех дэбютнага спартыўна-моўнага свята дае надзею на гэта.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)