Гендырэктар ФК «Мінск» адказаў Случаку па-руску і пойдзе ў суд

Атрымаўшы на свой беларускамоўны ліст рускамоўны адказ за подпісам генеральнага дырэктара футбольнага клуба «Мінск» Ігара Шлойды, Случак звярнуўся ў Адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска.

Юрыст звяртаў увагу, што гэта наўпроставае парушэнне закона аб зваротах грамадзян.

Ігар Шлойда. Фота by.tribuna.com

«Адказная за справаводства ў ФК «Мінск» асоба, адмаўляючыся ад выкарыстання беларускай мовы ў адказе на беларускамоўны зварот, стварае перашкоды і абмежаванні ў карыстанні дзяржаўнымі мовамі», — даводзіў Ігар Случак у звароце.

Днямі ён атрымаў адказ з Адміністрацыі Цэнтральнага раёна, дзе гаворыцца, што на Шлойду склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і што матэрыялы ўжо накіраваныя ў суд.

«Приходит чиновница Министерства образования в ЖЭС…»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)