Экономика

Ігар Карней, Новы час

Geely: Ці стаў асіміляваны «кітаец» беларускім народным аўтамабілем?

Маючы магчымасць арганізаваць у Беларусі вытворчасць практычна любога аўтамабільнага брэнду, улады нечакана спыніліся на кітайскім вытворцы. Чым матываваны такі выбар?

Фота president.gov.by

Беларуска-кітайскае СЗАТ «БелДжы», што выпускае аўтамабілі пад маркай Geely, створанае ў 2011 годзе. Праз два гады на часовых плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» сабралі першы легкавік, а пазалетась паміж Барысавам і Жодзіна ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі ўрачыста адкрылі новы завод дробнавузлавой зборкі.

Для рэалізацыі праекту быў атрыманы кітайскі крэдыт на 160 мільёнаў долараў.

Хітрыкі зборкі

Мадэльную лінейку складаюць флагманскія красоверы Geely Atlas NL 3 і NL 4, а таксама кампактны седан FE3. Кіраўніцтва завода запэўнівае, што бяспека адпавядае вышэйшым стандартам Volvo. Праектная магутнасць на першым этапе была закладзеная ў аб’ёме 60 тысяч аўтамабіляў штогод, на другім — 120 тысяч.

Не выключалася, што можна штампаваць нават 250 тысяч «беларускіх кітайцаў» пры ўмове дастатковай ёмістасці расійскага рынку.

Зрэшты, амбітныя задачы далёкія ад выканання: згодна з лічбамі Міністэрства прамысловасці, летась з канвеера агулам сышло крыху больш за 10 тысяч машын. 65% з іх набылі прыватныя асобы, 35% — арганізацыі.

Большая частка сапраўды пастаўляецца ў Расію — дзве траціны, астатнія аўто рэалізуюцца беларускім спажыўцам. Сёлета аб’ёмы вытворчасці плануецца павялічыць удвая, але гэта ўсё роўна далёка ад запланаваных паказнікаў.

Эксперты выказваюць сумнеў, што знешняму рынку, не кажучы пра ўнутраны, патрэбна такая колькасць беларуска-кітайскіх аўтамабіляў. Запланаваныя на пачатковым этапе 60 тысяч машын — гэта ў 10 разоў больш, чым усе дылеры «БелДжы» дагэтуль прадавалі на беларускім і расійскім рынках.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(15)