Политика
Алесь Пілецкі, «Наша нiва»

«Гавары праўду» выйграла суд у Мінгарвыканкама

7 ліпеня ў Гаспадарчым судзе Мінска адбыўся разгляд пазову Мінгарвыканкама ў справе ліквідацыі рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Рух наперад».

«Рух наперад» быў зарэгістраваны Мінгарвыканкамам 10 лютага 2010 г., але адмяніць рэгістрацыю дзяржаўная ўстановы паспрабавала толькі зараз. Падставай для пазбаўлення рэгістрацыі, паводле прадстаўнічкі Мінгарвыканкама на судовым паседжанні Эміліі Пазняк, якая ачольвае Камітэт па ліквідацыі, меліся стаць непраўдзівыя звесткі, пададзеныя заяўнікамі падчас рэгістрацыі грамадскага аб’яднання.

Аднак падчас паседжання Эмілія Пазняк так і не змагла патлумачыць, ў чым заключаецца непраўдзівасць пададзеных звестак і якую штоку «Рух наперад» нанёс Мінгарвыканкаму.

Пасля непрацяглага разгляду справы суддзя С.Ляшкевіч адхіліў пазоў дзяржаўнай установы ў справе ліквідацыі грамадскага аб’яднання, якое ініцыявала кампанію «Гавары праўду».

– Гэта мне падарунак на Дзень Народзінаў, — пажартаваў Уладзімір Някляеў пасля завяршэння паседжання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)