«Гатэль за $ 200 — гэта нядорага»

Міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан на адкрыцці выставы «Турбізнэс у Беларусі», адказваючы на пытанне пра высокія цэны ў гатэлях Мінска, выказаў меркаванне, што $ 200 за суткі ў гатэлі — гэта недорага. Па словах чыноўніка, гэта адэкватны цэннік.

— Я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі, дзе жыў у нумары за $ 230. І я вам скажу, што нашыя нумары выглядаюць лепш, — заявіў ён.

Разам з тым Алег Качан лічыць, што ў Мінску і Мінскай вобласці ў хуткім часе з’явяцца і больш танныя гатэлі.

— Здаюцца гасцініцы ў Валожыне, Мядзелі. Відавочна, што яны не будуць каштаваць такіх грошай, — растлумачыў ён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)