Скандалы
Вольга Юркевіч, Рэгіянальная газета

Гарэў культавы хутар Шаблі

Ноччу, 1 ліпеня, на хутары Шаблі ў весцы Малое Запруддзе здарыўся пажар. Месца вядомае тым, што там адбываюцца гучныя фэсты «Пікнік».

Пра тое, што гарыць дах дома, выратавальнікам паведамілі суседзі.

– Загарэўся другі паверх, – кажа старшы інжынер Валожынскага дзярпажнагляду Віталь Маршалок. – Мужчына паліў у печы і пакінуў яе без нагляду. З-за гэтага і пачаўся пажар.

Мужчына, які адзін жыве ў доме, не пацярпеў.

Мясцовыя жыхары расказалі «Рэгіянальнай газеце», што хутар значна пацярпеў ад гэтага пажару.