Калі б рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.
Гарбунова: «Першамай праходзіць у Беларусі ва ўнікальнай атмасферы, калі тысячы палітзняволеных працуюць за 1,5 долара ў месяц»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова – да Дня працы.
– Сёння ў Беларусі і шмат дзе ў свеце адзначаюць Дзень працы. Яго вытокі – у барацьбе рабочых за свае правы, – піша Вольга Гарбунова. – Адным з асноўных іх патрабаванняў яшчэ ў 19 стагоддзі было ўвядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня.
Умовы неспрыяльныя. Незалежны прафсаюз ліквідаваны. А праўладны здольны толькі ўхваліць чарговае рашэнне начальства: не працягнуць кантракт нязручнаму супрацоўніку і нават зладзіць публічны наганяй на агульным сходзе. З асвятленнем у раёнцы.
«Першамай» праходзіць у Беларусі ва ўнікальнай атмасферы.
Калі тысячы палітзняволеных працуюць за літаральна 1,5 долара ў месяц. Калі на некаторых прадпрыемствах уведзены вымушаны чатырохдзённы тыдзень і затрымліваюцца заробкі.
Калі затрыманне на суткі – «адміністратыўка» – афіцыйна няўважлівая прычына для пропуску працы і падстава для звальнення. Калі на суткі могуць забраць з бальнічнага – у нестабільным стане.
Калі звольненых па палітычных матывах усё болей. Калі начальнікі – не кваліфікаваныя спецыялісты, а стаўленікі спецслужбаў…
У нас ёсць шанец пабудаваць Новую Беларусь, дзе ўсяго гэтага не будзе. Давайце зробім гэта разам.
Читайте еще
Избранное