Гарадзкія ўлады дазволілі Дзяды

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і намесьнік старшыні партыі Віктар Івашкевіч атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму, у якім даецца дазвол на шэсьце, прымеркаванае да дня ўшанававаньня памяці продкаў — Дзядоў 2 лістапада.

Дазваляецца, у прыватнасьці, збор ля ўваходу на Ўсходнія могілкі з 12:00 да 12:30, потым шэсьце з 12:30 да 14:30 праспэктам Незалежнасьці, вуліцай Каліноўскага, Мірашнічэнкі, МКАД і да Курапатаў. Што да мітынгу ва ўрочышчы, то намесьнік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў перанакіраваў заяўнікаў акцыі ў Менаблвыканкам — паколькі Курапаты знаходзяцца за горадам, таму і адносяцца да юрысдыкцыі Менскага раёну.

Таксама прадугледжваецца, колькасьць удзельнікаў да 1000 чалавек, і Менгарвыканкам ускладае адказнасьць па гарантаваньні бясьпекі яе арганізатараў, пярэджваючы за адказнасьць.

Атрымалі дазвол на правядзеньне шэсьця 2 лістапада і сябры Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ, якія зьвярталіся і ў гарвыканкам, і ў Менаблвыканкам.

Збор удзельнікаў гэтай акцыі пачнецца а 10:30 каля гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк чалюскінцаў»), шэсьце да Курапатаў праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.

Ня першы раз дэмакратычныя сілы ладзяць Дзяды паасобку, але сёлета існуе верагоднасьць, што абедзьве калёны злучацца на вуліцы Каліноўскага і пойдуць ва ўрочышча разам. Бо двое Дзядоў у адзін дзень выглядае, мякка кажучы, дзіўна.

Читайте также "В День учителя педагоги останутся без цветов?"

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)