Общество
Eolonir

Гарадзенская міліцыя сябе беражэ й на нас не забываецца

Увогуле, блёгасфэра — гэта плынь сьвядомасьці. Пайшла жонка — трэба зрабіць запіс у дзёньніку. Нарадзілася дзіця — трэба ставіць ADSL. Напіўся першы раз у жыцьці — дзе тут бліжэйшая сеціўная кавярня? Праблемы зь дзеўчынай? Каго б папытаць, каб квяціста апісалі? Ці то гэта глябальны мазахізм, ці то проста натуральная чалавечая патрэба падзяліцца зь кімсьці праблемамі. А тут такая магчымасьць, да таго ж ананімна. Але як гэта засьмечвае фрэндстужку… Пачытаеш — і адразу з’яўляецца жаданьне выпіць валідолу ад нацыянальнага графаманству.

У заходняе блёгасфэры сталіся вельмі папулярнымі “самазабойчыя нататкі” — калі чалавек, перад тым як зьдзейсьніць самагубства, выкладае ўсё ў Сеціва, а потым уласна й кідаецца на рэйкі. Цынічна, але трафік правайдэру гэта гэнэруе, а значыць, і прыбытку ад рэклямы будзе болей.

Як жанр выключна папулярнымі сталіся дзёньнікі жаўнераў, якія служаць у гарачых кропках, журналы сьведкаў катаклізмаў, як, напрыкляд, той жа Новы Арлеан ці Мумбаі, затоплены залевам. Хаця не, другі быў не такі цікавы: наступствы катастрофы былі пераадоленыя літаральна празь дзень, тады як у асяродку “французкіх ЗША” катастрофа, больш чалавечая ніж прыродная, трывала бадай што тыдзень. Але нават тут гэта так, выплескамі.

Беларуская блёгасфэра датрымліваецца той жа прапорцыі, што й сусьветная. Ня болей пяці адсоткаў карыстальнікаў прапануюць на дзёньніках нешта літаратурнае, навінавае, эстэтычнае. А вось па астатніх 95 адсотках асабістых рэфлексіяў й можна меркаваць пра мэнтальны стан грамадзтва.

У нас, на жаль, малюнку блёгасфэра цалкам не дае — бо прапорцыя палітычна актыўных людзей на блёгах імкнецца не да нейкіх лядашчых 5 адсоткаў, а да 30 — 40. І хаця гэтая прапорцыя паступова падае, спраўджваецца старая мудрасьць: “Нельга жыць далёка ад палітыкі”.

Камэнтуюць, як і раней, замала, а перадрукоўваюць шмат.

Сёньня самай цытаванай навіною ББ сталася з’яўленьне сайту Лукашэнкі беларускаю мовай. І дзіўна, наколькі нясьцёбна гэтая навіна камэнтавалася большасьцю камэнтатараў ды блёгэраў. “Рэспэкт Лукашэнку” — вось у такія два словы можна зьвесьці ўсю плынь водгукаў, што лілася з маёй фрэндстужкі ў тым ліку й ад тых, хто трываць ПаПу РБ на дух ня можа.

Натуральна, астатнія вэб-сайты дзяржворганаў, намаляваныя быццам бы паводле адзінага генпляну з найменьшым каштарысам, неўзабаве зробяць тое ж, што і прэзідэнцкі. Вось хто б там толькі зьмесьціва падкарэктаваў? А то робіцца, як звычайна, дзеля пстрычкі: на Захадзе сайты дзяржворганаў — гэта самы эфектыўны метад зносінаў з грамадзянамі, і грошай на сайтабудаўніцтва там не шкадуюць. А ў нас — так, навіны павыкладаць, дый тое пазьней за ТУТ.

Камуністы падтрымліваюць перабудову гораду! Пад такім лёзунгам мясцовыя ўлады вырашылі пераканаць, што “грамадзства падтрымлівае перабудову Горадні, а бунтуюць толькі палітычна нясьпелыя людзі й ідэалягічна-сьляпая моладзь”. Мда, вось і Белая Русь прыдалася, падвесьці кворум.

“Областные власти собрали в Гродно так называемый “Совет политических партий и общественных организаций. Задачей было показать, что “общественность”, оказывается, полностью поддерживает все действия по реконструкции Старого Гродно, а бунтуют только разные идеологически неспелые люди, преимущественно молодежь.

Этот самый “совет” составляют организации “Белая Русь”, БРСМ, ветеранская, КПБ. Самыми значимыми по рангу на собрании были идеологический босс области еще с советских времен Мария Бирюкова, которая занимает должность заместителя председателя облисполкома, и начальник областного идеологического управления Владимир Омелько. Правда, формально вел встречу управляющий обкома Коммунистической партии Беларуси(паводле s13.ru).

Гарадненская міліцыя сябе беражэ й на нас не забываецца, або як абмяркоўваюць закон аб ветлівасьці міліцыі ў Горадні. Наведвальнікі праводзяць простую прапорцыю між ветлівасьцю й заробкам. Вось я і гляджу, які ў нас АМАП ветлівы, проста выпраменьваецца дабразычлівасьцю ў модных чорных камізэльках і шляпах пад назовам “шлём каструльны”.

“…Но самое главное, что милиционеры пошли на публичное обсуждение этой статьи на своем форуме, где каждому желающему предлагается высказаться по этому поводу. С удивлением для себя обнаружил, что этот топик является самым обсуждаемым на форуме и уже дорос до второй страницы. Но как бы это не смешно звучало, 95% ВЫСКАЗЫВАНИЙ ПРИНАДЛЕЖИТ ТЕМ, КОГО ПРЕДЛАГАЕТСЯ ОБСУЖДАТЬ. Люди в погонах пеняют на наплевательское отношение к себе со стороны горожан, НА СВОЮ БЕСПРАВНОСТЬ В СВЯЗИ С ВЫХОДОМ ЭТОГО ПРИКАЗА, на маленькую зарплату (говорят, у водителей троллейбуса и то выше) и громадную нагрузку на работе, на бремя подписки на тот же “Милицейский вестник”, да много еще на что, при этом вопрошая: “Как в такой ситуации можно оставаться вежливыми? (паводле s13.ru).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)