Политика

Гарадоцкім актывістам адмовілі ў пікеце з-за моўных памылак

Гарадоцкія чыноўнікі не дазволілі правесці пікет у абарону звольненага за палітычную дзейнасць старшыні Гарадоцкай суполкі ПБНФ, актывіста Руху “За Свабоду” Леаніда Аўтухова. Сваю адмову ў райвыканкаме матывавлі адсутнасцю ў беларускім заканадаўстве слова “пікет”. Паводле чыноўнікаў, у законе размова ідзе толькі пра “пікетаванне”.

Як паведамляе сайт www.milinkevich.org, у адказе намесніцы старшыні райвыканкама Н. Буруновай гаворыцца, што “Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” такі від масавага мерапрыемства, як пікет, не прадугледжаны. Гэтым Законам прадугледжаны наступныя віды мерапрыемстваў: сход, мітынг, вулічнае шэсце, дэманстрацыя, пікетаванне і іншыя масавыя мерапрыемствы культурнага, спартыўнага значэння”.

Дэмакратычныя актывісты Гарадка рыхтуюць паўторны зварот да мясцовай адміністрацыі з улікам выпраўленных “памылак”. Цяпер яны просяць правесці 23-24 красавіка менавіта “пікетаванне”. Падчас мерапрыемства актывісты плануюць распаўсюджваць інфармацыю пра звальненне Леаніда Аўтухова, патрабваць яго аднаўлення на працы і выступаць супраць кантрактнай сістэмы, як сродка барацьбы з іншадумствам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)