Общество

Сяргей Кайко, Новы час

Ганна Сола, якая не падпісалася за ўладу

На мінулых выходных гэта была самая высакародная гісторыя ў беларускім спорце. Біятланістка Ганна Сола выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету і атрымала ад заўзятараў тысячы сардэчак, лайкаў і віншавальных каментароў у сацсетках.

І сёння менавіта Ганна — сціплая ўраджэнка Шумілінская раёна — самая ўлюбёная спартсменка ў зборнай лыжнікаў-стралкоў. Бо біятлон — гэта толькі частка яе цяперашняга вобраза. Другая частка — цвёрдая грамадзянская пазіцыя, якая вылучае дзяўчыну з агульнага шэрагу.

Яна наважылася зрабіць тое, на што не хапіла моцы больш ні ў каго ў камандзе — ні сярод жанчын, ні сярод мужчын.

Калі глядзець на ўчынак Ганны з нейкай агульнай званіцы, то ў ім не ўбачыцца асаблівага гераізму.

З пункту гледжання чыстай механікі яна ўвогуле нічога не зрабіла — проста вырашыла не ўляпвацца ў сумнеўную гісторыю. Сола моўчкі адышла ўбок, калі да біятлоннай зборнай давялі ідэю аб выключнай важнасці падпісання адкрытага ліста праўладных спартсменаў.

Ганна адмовілася ад подпісу пад тэкстам, у якім нібыта няма нічога зашкварнага, але ж «вы самі ўсё разумееце». Знакамітая антытэза лісту атлетаў свабоды — гэта закамуфляваная падтрымка ўсіх тых жудасцяў, якія абрынуліся на беларусаў з боку дзяржавы пасля 9 жніўня. Выбары, гвалт, рэпрэсіі…

Аўтографы пад ухваленнем гэткай палітыкі збіралі пад чуллівай апекай кіраўнічых органаў — збіралі праўдамі і крыўдамі, так што многіх нават наўпрост выкарысталі ўсляпую. Запісалі агулам у лік прыхільнікаў улады — і паспрабуй толькі пікні.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(53)