Ганна Севярынец: Нам няшмат засталося да 1937 году

Пісьменніца і настаўніца — пра літр вады вязням на суткі і людзей, якія выканаюць любы загад.

— Насамрэч мяне ўжо нават фізічна пачынае тузгаць, як усё гэта нагадвае — не, яшчэ не 1937 год. Яшчэ прыблізна 1935. Але тыя людзі, якія сёння даюць вязням у карцары літр вады на дзень — у іх ужо няма тармазоў. Яны ўжо выканаюць любы загад, — напісала Ганна Севярынец.

І ў тых, хто забараняе даць болей за літр — у іх таксама тармазоў ужо няма. Гэта як цыркавыя тыгры, якія паспыталі крыві. У іх адказваюць тармазы. Цяпер адзін толькі шчаўчок.

Так і было дзевяноста год таму. Гэта вельмі важна — пра літр вады. Можна ж там, на месцы, даць не літр, а два. Гэта ж не праверыш. Проста быць яшчэ крышачку чалавекам, шчэ вісець на нейкіх тармазных нітачках. Але яны даюць літр.

Я не ведаю, што нам рабіць, але нам няшмат засталося да таго самага году, пра які шмат хто кажа: пхе, зноў вашыя страшылкі пра трыццаць сёмы. Тады таксама так казалі. Усё гэта ўжо было.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(112)