Ганна Седакова ці Ева Мэндэс? (галасаванне)
Сэксапільная украінка супраць гарачай кубінкі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.
Сваю кар’еру былая ўдзельніца «ВІА Гры» Ганна Седакова пачынала тэлевядучай ранішняга шоу «Пад’ём» на ўкраінскім ТБ. Аднак сапраўдная папулярнасць прыйшла да прыгажуні падчас яе працы ў групе — іх склад з Верай Брэжневай і Надзяй Граноўскай называюць «залатым». З 2006 года Ганна займаецца сольнай кар’ерай. А яшчэ ўдзельнічае ў шматлікіх тэлешоў («Ледавіковы перыяд», «Кароль рынгу» (у якасці сувядучай), «Дзве зоркі»), здымаецца ў кіно і не цураецца фотасэсій для мужчынскіх часопісаў.
У гэтым з ёй салідарная яе сённяшняя суперніца, амерыканская актрыса кубінскага паходжання Ева Мэндэс. Нездарма ва ўсемагчымых сэксуальных рэйтынгах актрыса займае першыя прыступкі. У кіно Ева таксама любіць распранацца. Праўда прызнаецца, што сцэны ў ложку ў яе лепш за ўсё атрымліваюцца чамусьці з дзяўчынамі. Пабачыць Еву можна ў «Гарадскіх легендах-2», «Фарсажы-2», «Аднойчы ў Мексіцы». А нядаўна прыгажуня паспрабавала сябе ў якасці рэжысёра.
Ганна Седакова
Ева Мэндэс
Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 473 наведвальніка. Перамагла Ганна Седакова — 66.8%:33,2%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».
Напярэдадні
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное