Ганна Курнікава

Расійская тэнісістка Ганна Курнікава, шчыра кажучы, адзначылася ў свецкім жыцці значна больш, чым у спартыўным. Яна ні разу самастойна не выйграла ні аднаго чэмпіянату, аднак гэта не перашкодзіла ёй стаць адной з самых папулярных спартсменак свету.

У 1998, 2000, 2002 і 2003 гадах Курнікава трапляла ў спіс 50 самых прыгожых людзей планеты па версіі часопіса People. У 2000-м заняла 58 месца ў рэйтынгу знакамітасцяў часопіса Forbes, а ў 2003-м стала самай сексуальнай жанчынай планеты па версіі FHM. Толькі за некалькі год Курнікава зарабіла на рэкламе болей, чым на працягу ўсёй сваёй тэніснай кар’еры.

Разумеючы, што дакладна прыносіць ёй прыбытак, тэнісістка застрахавала сваё цела на немалую суму: сцёгны і ногі на тры мільёны долараў, грудзі – на два, твар – на ўсе 10 мільёнаў. Засталося толькі вызначыцца, каму ж дастанецца такі скарб. Увесь свет з цікавасцю назіраў за тым, як развіваліся адносіны Курнікавай з Паўлам Бурэ, Энрыке Іглесіясам і Сяргеем Фёдаравым.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)