Гандбольны клуб «Віцязь» адмовіўся праводзіць гульню пасля арышту Алены Леўчанка
«Мы не маем маральнага права выходзіць сёння на пляцоўку», — адзначылі ў клубе.

Гандбольны клуб «Віцязь» лічыць арышт Алены Леўчанка незаконным.
Клуб накіраваў у Федэрацыю гандбола афіцыйны ліст, у якім тлумачыць прычыну адмовы ўдзельнічаць у дамашняй гульні.
«Асэнсоўваючы магчымыя наступствы, мы свядома робім гэты крок, пратэстуючы супраць беззаконня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі», — паведаміў клуб.
«Віцязь» выбачыўся перад камандай «Машэка» і заўзятарамі.
10 жизнеутверждающих фото Елены Левченко, которая всегда Чемпион
Таксама стала вядома, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў да байкоту ўсіх спаборніцтваў у сувязі з арыштам Алены Леўчанка.
У звароце да спартоўцаў гаворыцца: «Хватит быть трусами, за вашу свободу сейчас в тюрьме сидят звезды спорта, ваши коллеги! Завтра придут и к вам — за ваш голос, за ваш лайк, за вашу участие в мирных протестах!»
Кіраўнікам Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту пагражаюць унясеннем ў візавы санкцыйны спіс, калі не спыніцца ціск на спартоўцаў.
Міжнародныя спартыўныя арганізацыі фонд заклікае спыніць усе кантакты з беларускімі федэрацыямі і адмяніць удзел беларускіх дэлегацый у спаборніцтвах.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное