Общество

Ганцавіцкія рыбакі ловяць гіганцкіх шчупакоў

На водасховішчах вудзяць метровых рыбін вагою больш за дзесяць кілаграм.

Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на газету “Ганцавіцкі час”, святочныя дні сталі ўдалымі для мясцовых аматараў зімовай рыбалкі. Так на вадасховішчы Лактышы быў злоўлены шчупак вагою амаль у дзесяць кілаграмаў і даўжынёю больш за метр.

Крыху большы “кракадзіл” трапіўся на вуду на Раздзялавіцкім вадасховішчы — гэты экзэмпляр заважыў на адзінаццаць кілаграмаў і яго даўжыня была амаль метр дваццаць сантыметраў.

Абодва рыбакі кажуць, што змагаліся з рыбінамі амаль гадзіну і змаглі іх выцягнуць з лункі толькі з дапамогай сяброў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)