Комментарии

Арцём Сініцын

Ганьба дня. Як нясвіжскі чыноўнік выставіў беларусаў людзьмі другога гатунку

Моўная палітыка лукашэнкаўскага рэжыму ў дзеянні.

Беларускай мовы на шыльдах радзівілаўскага горада і ў ранейшыя часы было небагата

Актывіст Ігар Случак атрымаў ад старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Ломскага характэрны адказ.

Чыноўнік патлумачыў, што летась да святкавання 800-годдзя Нясвіжа беларускамоўныя вулічныя шыльды былі змененыя на рускамоўныя.

Прычына замены ўражвае сваім цынізмам: «для зручнасці турыстаў і гасцей горада». Цынізмам і пагардай да ўсіх нас, каго такое тлумачэнне выстаўляе людзьмі другога гатунка ва ўласнай краіне.

Гэта самы сапраўдны плявок у твар тытульнай нацыі, бо яна і толькі яна мае права вырашаць, на якой мове будуць шыльды на вуліцах яе гарадоў і мястэчак.

Зрэшты, тут мы маем справу з наступствамі шматгадовай паслядоўнай моўнай палітыкі, якая праводзіцца з самага верху. Мы цудоўна памятаем усе гэтыя «на мове ничего путного не скажешь», «мы — русские со знаком качества», а таксама абурэнне дарожнымі знакамі, якія могуць не зразумець расейцы.

Рыба гніе з галавы, цяпер жа справа дайшла і да «плаўнікоў» з «хвастом». Адсюль і адпіскі нібыта беларускіх чыноўнікаў, якія і ў страшным сне не з’явяцца грамадзянам Польшчы ці Літвы. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(22)