В мире

Гамбія і я

«Не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць». Наша знаёмая Вольга Бубіч гэтай парадзе ніколі не верыла. Таму і апынулася ў Гамбіі – самай малой краіне Чорнага кантынента і адной з самых бедных у свеце. Вольга – педагог і выкладчык англійскай мовы ў БДУ, а таксама фатограф-аматар. На просьбу 34mag яна падзялілася сваімі ўражаннямі і фотаздымкамі.

Стабільная дыктатура

– Гамбія – спакойная і стабільная, паводле афрыканскіх мерак, дыктатура. Мясцовы прэзідэнт ва ўладзе каля 20 гадоў, па ўсёй краіне велізарныя аптымістычныя постары з надпісамі: «З днём нараджэння, прэзідэнце!» або «Ты будзеш усё жыццё шкадаваць, калі зноў не прагаласуеш за яго!».

Сталіца – горад Банжул, з насельніцтвам каля 400 тыс. чалавек. Бядотная эканамічная сітуацыя – Гамбія ўваходзіць у топ-25 самых бедных краін свету – зусім не азначае, што тут няма школ або ўніверсітэтаў. У сталіцы ёсць універсітэты з медыцынскім, юрыдычным ды іншымі базавымі факультэтамі. Афіцыйная мова – англійская, так што пры пэўных намаганнях і ўмовах студэнты маюць усе шанцы працягнуць навучанне за мяжой, і шмат хто да гэтага імкнецца.

Акурат над стварэннем гэтых самых умоваў і працуюць тут дацкія журналісты ў рамках праграмы Media for Advocacy – Advocacy for Media. Мяне запрасілі сюды як спецыяліста па педагогіцы і лінгвістыцы. Мая задача – дапамагчы выкладчыкам з Gambia Press Union распрацаваць курсы, якія датычаць павышэння ўзроўню англійскай мовы. Што я раблю? Навучаю будучых гамбійскіх выкладчыкаў асновам педагогікі і методыкі, даю «адкрытыя» заняткі.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)