Галышом па маставой
Узбуджаныя фатографы, твары выпадковых кіроўцаў і пах свежай рыбы. На што гатовыя пайсці беларускія мадэлі дзеля эстэтычнага здымка ў стылі ню?
Таццяна Гурыновіч:
– Мне заўсёды вельмі падабалася мастацтва фатаграфіі ў стылі ню, і я сама марыла так здымацца. Вось і вырашыла рэалізаваць сваю мару.
Сумневы, вядома, былі. Спачатку крыху хвалявалася, як успрымуць сябры, выкладчыкі (я размяшчаю фота ў сацсетках, а шмат хто з выкладчыкаў у мяне ў сябрах). Хвалявалася, ці зменіцца іх стаўленне да мяне.
Але ўсё-такі я вырашылася. Падумала, што я – гэта я, гэта мой спосаб самавыяўлення, спосаб паказаць, якая я ёсць: прыгожая, сексуальная і смелая.
Калі нехта такога спосабу самавыяўлення не разумее, гэта яго праблемы. Спачатку, калі я выклала ў інтэрнэце першыя фоткі, было вельмі шмат каментароў, што «гэта занадта», але потым нармальна, прывыклі. Ніхто да мяне горш ставіцца не пачаў. Нават наадварот.
Працяг артыкулу чытайце тут.
Читайте еще
Избранное