Галоўны ідэолаг Бабруйска пагражаў рэдактару незалежнай газеты?

14 верасня ў Бабруйску праходзіў ўзгоднены з мясцовымі ўладамі пікет дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Мацвея Хатары – адзінага зарэгістраванага ў Бабруйску дэмакратычнага кандыдата.

Галоўны рэдактар газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка скіраваўся да месца правядзення пікету з відэакамерай і, мінаючы групу грамадзян непадалёк, пачуў у свой адрас фразу: «Глядзі, спатыкнешся, разаб’ешь камеру». Далей прагучала абразлівая фраза з нагоды здароўя журналіста, якога, па сэнсе сказанага, рэдактару можа не хапіць, каб не спатыкнуцца.

Аўтарам выказванняў аказаўся намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў, які курыруе ў горадзе пытанні ідэалогіі.

Інцыдэнт адбыўся ў прысутнасці некалькіх, як потым аказалася, работнікаў аддзела ідэалогіі і ўпраўлення ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама.

Рэдактар зафіксаваў ўсё на відэакамеру і цяпер вырашае, што яму з гэтым запісам рабіць.

– Хто мог чакаць, што адзін з кіраўнікоў гарвыканкама, чалавек ужо ў гадах, апынецца здольным на такое вось вулічнае падлеткавае хуліганства? – дзівіцца журналіст.

Між тым, пазней Анатолю Санаценку стала вядома, што за пяць хвілін да яго прыходу на пікет той жа Аляксандр Маркачоў спрабаваў перашкодзіць рабіць фотаздымкі Віктару Бузінаеву – даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты, – пагражаючы разбіць яму фотаапарат.

Бузінаеў і Маркачоў. Пікет 14 жніўня ў Бабруйску

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)