Галоўнага бухгалтэра «Будаўнічай Тэхнічнай Кампаніі» прымушаюць зволіцца з-за актыўнай грамадзянскай пазіцыі
Аляксандр Вайцешык 28 лістапада накіраваў пісьмо дырэктару «Будаўнічай Тэхнічнай Кампаніі» Дзмітрыю Гумінскаму, ў якой грамадскі актывіст працуе галоўным бухгалтэрам. У лісце паведамляецца, што 28 лістапада ён прыйшоў на працу і выявіў, што ўсе шуфляды ў яго стале пустыя і адсутнічаюць дакументы, якія раней знаходзіліся на рабочым стале.
Пазней высветлілася, што нехта несанкцыянавана працаваў на бухгалтэрскім кампутары.
Аляксандр Вайцешык просіць дырэктара разабрацца ў гэтай справе і прыняць неабходныя меры.
Пра гэта «Салідарнасці» паведаміў баранавіцкі грамадскі актывіст Віктар Сырыца, які неаднойчы быў сведкам ціску на галоўнага бухгалтара.
Сам грамадскі актывіст тлумачыць, што ціск на яго пачаўся, калі ён у 2012 годзе падаў заяву ў гарадскі суд на трох супрацоўнікаў Баранавіцкага ГАУС і СК. На думку Аляксандра Вайцешыка міліцыянеры свядома распаўсюдзілі пра яго непраўдзівую і неаб’ектыўную інфармацыю, таму ён і падаў на іх у суд з мэтаю абароны свайго гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Аляксандр Вайцешык у Баранавіцкім гарадскім судзе
– Гэты ціск на мяне яшчэ больш узмацніўся, калі я ў якасці прадстаўніка прафсаюза РЭП пачаў адстойваць правы Рыгора Грыка і іншых работнікаў ў гарадскім судзе. Думаю, што цяпер адміністрацыя прадпрыемства шукае ўсе магчымые спосабы, каб зволіць мяне з працы за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю, – адзначыў Аляксандр Вайцешык.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное