Общество
Кастусь Матушыч, «Наша Ніва»

Галіна Лукашэнка трапіла ў бальніцу?

Медыкі не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць.

Адзін з чытачоў, які лякуецца ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведаміў «НН», што ў гэтай бальніцы знаходзіцца і афіцыйная жонка Аляксандра Лукашэнкі. Па словах чытача,

Галіна Радзівонаўна займае асобную палату на 4 паверсе кардыёхірургічнага аддзялення.

Ля палаты знаходзяцца людзі ў цывільным — ахова. Як расказвае медперсанал, жонка Лукашэнкі шпіталізавана пасля інфаркту.

У даведцы ў бальніцы не адшукалі такой хворай. Калі Лукашэнка і сапраўды знаходзіцца ў шпіталі, малаверагодна, што яе афармлялі б як звычайнага пацыента.

Намеснік галоўнага ўрача бальніцы Дзмітрый Тарапілаў адзначыў, што «у мяне няма такой інфармацыі». Нічога не ведаюць пра шптлізацыю Галіны Радзівонаўны і ў прэс-службе кіраўніка краіны. Жыццё кіраўніка дзяржавы і яго родных застаецца ў Беларусі таямніцай. У народ трапляе толькі тая інфармацыя, якую агучвае сам Аляксандр Лукашэнка.

***

Галіна Лукашэнка нарадзілася 1 студзеня 1955 года. Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага ўніверсітэта. У 1975 пабралася шлюбам з Аляксандрам Лукашэнкам. Маюць агульных двух сыноў: Віктара і Дзмітрыя. Пасля абрання мужа прэзідэнтам не пераехала з ім у Мінск. Жыве ў в. Рыжкавічы Шклоўскага раёна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)