Общество

Павел Кірылаў, Новы час

Галадзед: камуніст, які падпісваў расстрэльныя спісы і сам стаў ахвярай рэпрэсій

Чарвякоў, Жылуновіч, Ігнатоўскі... Усе яны скончылі жыццё самагубствам праз палітычны пераслед. Як і Мікалай Галадзед, які цягам 10 гадоў кіраваў урадам БССР і чыё 125-годдзе з дня нараджэння прыпадае на 21 траўня.

Трывожны званочак бомкнуў для Галадзеда, калі чарговая хваля рэпрэсіяў у траўні 1937 года закранула яго сяброў-ваенаначальнікаў — Яна Гамарніка ды Гераніма Убарэвіча. Гэта яшчэ дзве асобы разам з названымі вышэй, у гонар якіх названыя вуліцы ў Мінску.

Гамарніка 20 траўня знялі з пасады начальніка Палітупраўлення РСЧА — Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, а праз нейкі час газета «Праўда» паведаміла, што ён, «заблытаўшыся ў сваіх сувязях з антысавецкімі элементамі і, мабыць, баючыся выкрыцця, 31 траўня, скончыў жыццё самагубствам».

Пасмяротна Гамарніка, які дагэтуль працаваў першым сакратаром ЦК КПБ, назвалі «ворагам народа».

Супрацоўнікі НКУС 29 траўня ў цягніку «Мінск — Масква» арыштавалі Гераніма Убарэвіча, начальніка Беларускай ваеннай акругі. Ужо 11 чэрвеня за «удзел у ваеннай змове ў Чырвонай арміі і падрыхтоўку звяржэння савецкай улады шляхам узброенага паўстання» яго асудзілі да вышэйшай меры пакарання і ў наступную ноч расстралялі.

Галадзеда знялі з пасады старшыні Савету Народных Камісараў (ураду) БССР, якую ён займаў з 1927 года, 30 траўня. У чым толькі не абвінавачвалі яго пры гэтым — і ў абароне хутароў пры калектывізацыі, і ў сумневах што да слушнасці партыйных чыстак. Дарэчы, колькасць чальцоў КПБ цягам пяці гадоў да 1937-га скарацілася на некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Нацыяналістаў, трацкістаў ды іншых «шпіёнаў» ды «ворагаў» выкаранялі ў тым ліку за подпісам на адпаведных дакументах самога Галадзеда.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)