Гаго Мастракоста

Пералічыць усе заняткі грэчаскай прыгажуні Гаго Мастракоста даволі складана: мадэль, актрыса, танцаўшчыца, тэлевядучая, спявачка… І гэта яшчэ не поўны спіс таго, чым даводзілася займацца дзяўчыне. У свой час яна нават даіла кароў на ферме свайго бацькі. Здавалася б, з такой занятасцю ў прыгажуні ўвогуле не павінна быць часу на асабістае жыццё. І тым не менш. Літаральна ў верасні Гаго выйшла замуж. І не за абы-каго, а за чэмпіёна Еўропы-2004 па футболе Траянаса Дэласа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)