Бразільская мадэль Габрыэла Мілагрэ, у адрозненне ад сваіх калег па цэху, мае даволі дзіўную мару – па заканчэнні сваёй подыумнай кар’еры яна хоча заняцца навукай. Па словах прыгажуні, сярод яе знаёмых вельмі многа навукоўцаў. Сама ж Габрыэла хоча звярнуць сваю ўвагу менавіта на фізіку. Што ж, фізічныя дадзеныя ў яе, сапраўды, выдатныя.