Политика
www.baj.ru

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" патрабуе прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у збіцці і затрыманнях журналістаў

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае рашучы пратэст у сувязі з затрыманнямі і збіццём журналістаў, што адбыліся 2 сакавіка ў Мінску.

Раніцай людзі ў цывільным з прымяненнем фізічнай сілы перашкодзілі прафесійнай дзейнасці журналістаў беларускіх і замежных СМІ. Пацярпелі карэспандэнт агенцтва "Reuters" (Масква), расійскі грамадзянін Дзмітрый Мaдорскі, які быў вымушаны звярнуцца па медыцынскую дапамогу, а таксама журналіст агенцтва "БелаПАН" Сяргей Пульша. Пазней фотажурналисты Сяргей Грыц ("Associated Press"), Василь Фядосенка ("Reuters"), Юлия Дарашкевіч ("Наша ніва") былі затрыманыя каля Кастрычніцкага РУУС, але ў хуткім часе адпушчаныя. Блізу 12 гадзін каля Кастрычніцкага РУУС былі затрыманыя карэспандэнт "Комсомольской правды в Белоруссии" Алег Улевіч, журналіст "Белгазеты" Дзмітрый Брушко, а таксама супрацоўнік прэс-службы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна Андрэй Максімаў. А.Улевіч пры затрыманні быў жорстка збіты.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звяртае ўвагу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, што арт. 39 закона "Аб друку і іншых СМІ" прадастаўляе журналістам права прысутнічаць у раёнах стыхійных бедстваў, аварый і катастроф, ваенных дзеянняў, мясцовасцях, дзе абвешчана надзвычайнае становішча, на мітынгах, дэманстрацыях, на месцы іншых грамадска значных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю.

У дзеяннях асобаў, якія затрымлівалі і збівалі журналістаў, угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 198 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, а менавіта - стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, здзейсненае з прымяненнем гвалту альбо з пагрозай яго прымянення, знішчэннем альбо пашкоджаннем маёмасці, замахам на правы і законныя інтарэсы журналіста.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе высветліць асобаў, вінаватых у затрыманнях і збіцці журналістаў, і прыцягнуць іх да адказнасці.

02.03.2006

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)