Футбалісты мінскага «Дынама» выйдуць на матч з «Віцебскам» у вышымайках
Акцыя пойдзе пры падтрымцы symbal.by.

Гульцы мінскага футбольнага клуба «Дынама» ў поўным складзе выйдуць у вышымайках на гульню з «Віцебскам».
Пра гэта гаворыцца ў адмысловым звароце на сайце клуба:
«Паважаныя заўзятары!
2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя — Дзень вышыванкi.
Мінскае «Дынама» заўсёды з павагай ставілася да гісторыі Беларусі і беларускай мовы.
Мы заўсёды адгукаліся на ўсе ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, нацыянальных традыцый і пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў.
Макей вышел в свет в вышиванке. Фотофакт
Сёння мы заклікаем усіх нашых заўзятараў падтрымаць агульнарэспубліканскую акцыю — Дзень вышыванкi.
Мы запрашаем усіх заўзятараў «Дынама» 2 ліпеня 2017 года а 17-й прыйсьці на стадыён «Трактар» на матч 15 тура «Беларусбанк — чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі» «Дынама» — «Віцебск» у вышыванках і, тым самым, выказаць павагу да гісторыі Беларусі і нацыянальнага беларускага сымбалу!
Падтрымайце нашу каманду! Разам — мы мацней!».
У клубе паведамілі, што акцыя праходзіць пры падтрымцы інтэрнэт-крамы тавараў з нацыянальным каларытам symbal.by.
Жыхар Баранавічаў прадаў машыну, каб адчыніць краму вышыванак
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное