Футбалістка адсудзіла свой заробак з дапамогай незалежнага прафсаюза
Футбалістка брэсцкай «Вікторыі-86» праз суд дабілася выплаты заробку, які не плацілі з леташняга верасня.
Сітуацыю з брамніцай Юліяй Ракіцянскай патлумачыў юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей. Ен прадстаўляў яе інтарэсы ў судзе.
Уладзімір Малей: «На карысць футбалісткі спагнана 5 мільенаў 183 тысячы 150 рублеў. Гэтая сума склалася з нявыплачанага заробку за верасень–снежань 2011 і часткі яго за люты–сакавік 2012 года. Суд таксама задаволіў хадайніцтва Юліі Ракіцянскай аб маральным адшкадаванні ў 1 мільен рублеў».
Дарэчы, нявыплаты ў рознай ступені закранулі 13 футбалістак «Вікторыі-86». Адна з іх раней таксама праз суд дамаглася выплаты грошай. Да гэтага спартоўкі звярталіся ва ўпраўленне фізкультуры Брэсцкага аблвыканкама. Адтуль прыйшла інфармацыя, што на год ім вылучана 200 мільенаў рублеў. Плаціць грошы мае Брэсцкі гарвыканкам. Раней грошы даваў аблвыканкам. І летась на клуб выдаткавалі больш за 320 мільенаў рублеў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное