Франак Вячорка: «У 2021 вернем і нашую дзяржаву»

Дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах лiчыць, што гэта быў год захапленьня і бязьмернай удзячнасьці.

— Дзякуй кожнаму, хто выходзіў на вуліцу, хто стаяў у чэргах, зьбіраў подпісы, дапамагаў параненым, распаўсюджваў улёткі, арганізоўваў двары, вывешваў сьцягі, дасылаў відэа і фотаздымкі тэлеграм-каналам, — пiша Франак Вячорка. — Дзякуй Ігару Лосіку і ўсім нявінна рэпрэсаваным. Мы думаем пра вас, і змагаемся кожны дзень. Дзякуй Паўлу Севярынцу, Каці Андрэевай, Міколу Статкевічу, Юліі Слуцкай, Сяргею Ціханоўскаму, Каці Барысевіч і Віктару Бабарыку і ўсім палітвязьням.

Дзякуй, што вы не даяце нам расслабіцца і нагадваеце сваёй ахвярнасьцю, што за свабоду трэба змагацца. Дзякуй Машы Калесьнікавай, што паказала нам усім, што значыць быць героем.

Дзякуй Сьвятлане Ціханоўскай, што не здалася, сабрала ўсе сілы і вядзе нас да перамогі. Сьвятлана — невычэрпная крыніца натхненьня і энэргіі. Дзякуй усім беларускім жанчынам, празь якіх сьвет даведаўся і палюбіў Беларусь

У 2020 мы вярнулі сабе краіну. У 2021 мы вернем і нашую дзяржаву.

Жыве Беларусь!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(51)