Лица

Фотавыстава «З табурэтам праз кантынэнты»

Падарожнікі, за прыгодамі якіх цягам году сачыла беларускае Сеціва, адчынілі ў сталічнай галерэі «Ў» сваю першую выставу фотаздымкаў. Эпіграфам да яе аўтары нечакана абралі словы А. Лукашэнкі.

Аўгінія Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў

У анонс выставы вынесеныя словы «Чалавек, адпрацаваўшы свой працоўны час, мае права ў пэўных месцах, дома, як у сапраўднай дэмакратычнай дзяржаве, выказваць свой пункт гледжання, і ніхто не мае права гэтаму перашкаджаць». А.Р. Лукашэнка.

«З табурэтам да акіяну» — так называецца творчая экспэдыцыя, якая цягнулася роўна год. За гэты час удзельнікі экспэдыцыі з Беларусі, Расіі ды Украіны праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кілямэтраў, наведалі 14 краінаў (ЗША, Мэксыка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка, Панама, Калумбія, Эквадор, Перу, Балівія, Бразылія, Аргентына, Чылі), пазнаёмілі іх жыхароў са сваёй нацыянальнай культурай. І пакінулі табурэтку на краі зямлі - ля самага паўднёвага горада сьвету - Ушуая (Вогненная Зямля, Аргентына), пашырыўшы такім чынам межы сваёй свабоды на адлегласьць двух кантынэнтаў.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)