Общество

Фотафакт. Журналіст Яўген Меркіс выйшаў на волю пасьля 27-дзённага арышту

Журналіста Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасьня і пакаралі арыштам на 15 сутак, а потым «дадалі» «недаседжаныя» ў жніўні 12 сутак.

Частку пакараньня ён адбываў у брагінскім ізалятары. Меркіс лічыць, што яго пакаралі за актыўнае асьвятленьне пратэстаў у Гомлі, паведамляе Радыё Свабода.

Журналіст распавёў, што у Брагіне стаўленьне чалавечнае, у адрозьненьне ад гомельскага ІЧУ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)