Фотафакт. Загадкавы некропаль на Лепельшчыне

Зрабіў Віктар Малышчыц.

Старажытнымі камянямі-крыжамі на могілках у Беларусі нікога не здзівіш. Але, бадай, самы загадкавы каменны некропаль можна адшукаць у Лепельскім раёне ля вёскі Двор-Таронкавічы.

Некалькі крыжоў, крыху камянёў і пліта з загадкавымі знакамі стаяць на самым высокім пагорку пасярод поля. Сюды прыходзіць шмат людзей, на камянях пакідаюць манеткі — у выніку многія краязнаўчыя выданні ахрысцілі гэтае месца язычніцкім капішчам.

Але сапраўдная гісторыя гэтага месца нікому да канца не вядомая. У 2003 годзе трактар зачапіў плугам і вывернуў з зямлі тую самую пліту з незразумелымі малюнкамі.

Мясцовыя краязнаўцы зацікавіліся такім унікальным аб’ектам, сталі аглядаць месца знаходкі. І адшукалі на ўскрайку лесу яшчэ некалькі камянёў і крыжоў сярод зараснікаў крапівы.

Хутчэй за ўсё іх яшчэ ў савецкія часы прыбралі трактарам, каб зрабіць калгаснае поле, тым не менш, мясцовыя жыхары нічога на гэтую тэму расказаць не могуць. У выніку сваімі сіламі неабыякавыя людзі перацягнулі крыжы на пагорак паблізу, стварыўшы тым самым вельмі незвычайны аб’ект.

Імверна, гэтым камяням 300-500 год, але ёсць і гіпотэзы, якія датуюць каменныя крыжы IX-X стагоддзямі. Таму незразумела нават, хто іх ставіў — хрысціяне ці паганцы. Той малюнак на пліце — хутчэй за ўсё, навадзел. Аднак само месца выглядае вельмі містычна. І асабліва пад зоркамі ўначы — ацаніце самі!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)