Фотафакт. Як выглядала заможная беларуская сям`я амаль 100 гадоў таму
«Новы Час» апублікаваў фота сям’і Панасікаў, што жыла ў Зэльве ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя.
У першым шэрагу сядзяць: Аляксандр Панасік і яго жонка Алімпіяда Панасік, стаяць: Аксана Садоўская і Канстанцін Берастоўскі — бацька Вячаслава Берастоўскага
Панасік быў даволі багатым чалавекам, у Зэльве ён меў некалькі будынкаў, у адным з іх пасля вайны знаходзілася пошта. Куды ён знік, як прыйшла ў 1939 годзе ў Зэльву савецкая ўлада, невядома. Магчыма, Панасіка арыштавалі органы НКУС і расстралялі.
А Алімпіяда Панасік з дачкой выехалі ў Польшчу і жылі ва Вроцлаве. Алімпіяда больш замуж ніколі не выходзіла. Але ў той час, калі ўсе да вайны шчасліва жылі ў Зэльве, Панасікі шчыра сябравалі з Ларысай Геніюш. Яны хадзілі адзін да аднаго ў госці, у іх былі маленькія дзеці: у Алімпіяды — дачка, у Ларысы — сын Юрка, які нарадзіўся ў 1935 годзе ў Зэльве.
Яшчэ фота і расповед, як Берастоўскі дапамаў Геніюш, чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное