Фотафакт. Выстава ў Брусэлі, прысвечаная беларускім палітзняволеным праваабаронцам
Выставу «Нязломныя» адкрылі побач з будынкам Еўрапарламента.
Яна прысвечаная зняволеным праваабаронцам «Вясны» — Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.
Выставу адкрылі старшыня Дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўская, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і Марына Кастылянчанка з праваабарончага цэнтра «Вясна».
На адкрыцці выставы «Вольны хор» выканаў «Разбуры турмы муры».
Інсталяцыі застануцца ў Бруселі да 20 снежня.
Читайте еще
Избранное