Узнагарода для Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам, — медаль «Гонар і годнасць»
Грамадскага дзеяча і добраахвотніка з п*лка Каліноўскага ўганаравалі пасмяротна.
Такое рашэнне прыняў Аб’яднаны пераходны к*бінет Беларусі.
Міраслаў Уладзіміравіч Лазоўскі, пазыўны «Мыш», загінуў 16 траўня 2023 года пад Бахмутам. Міраслаў кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Вядома, што ён ішоў апошнім і зусім трохі не дайшоў да камандна-назіральнага пункту.
Міраслаў нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску.
Маці Міраслава родам са Слуцка, бацька — з-пад Магілёва.
Праз зацікаўленасць гісторыяй Міраслаў Лазоўскі далучыўся да беларускага руху. А ў 1995 годзе патрапіў у «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў», з моладзевага крыла якога пазней паўстаў «Белы Легіён».
Міраслаў вельмі хутка стаў аўтарытэрам і лідэрам — праз сваю дасведчанасць, высокую дысціплінаванасць, арганізаванасць, камунікабельнасць і неабмежаваныя веды ў розных галінах.
Міраслаў меў вышэйшую адукацыю інжынэра. Ён ахвяраваў кар’ерай, асабістымі жаданнямі, каб дапамагаць беларускаму народу ісці да незалежнасці і свабоды.
Апошні час быў выдаўцом і кнігараспаўсюднікам, маляваў ілюстрацыі да кніг гістарычнай тэматыкі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-гістарычнай серыі кніг «Беларусь у войнах». Першая кніга з гэтай серыі была прысвечаная паўстанню 1863 года.
Читайте еще
Избранное