Общество

Фотафакт. У Горадні зьявіўся раяль са Стасам Міхайлавым

Незвычайны падарунак да Дня закаханых зьявіўся ў горадзенскім парку Жылібэра. Раяль зь песьняй Стаса Міхайлава пачынае граць, калі да яго падысьці, паведамляе Радыё Свабода.

Як расказаў дырэктар сьмецьцеперапрацоўчага заводу ў Горадні Вячаслаў Андрэеўскі, ідэя зьявілася яшчэ год таму. Раяль прывезьлі выкідаць, таму на заводзе вырашылі даць яму другое жыцьцё.

Унутры інструмэнта няма струн, таму клявішы ня граюць. Але стаіць датчык руху. Таму, калі падыйсьці бліжэй, пачынае граць музыка. Цяпер гэта песьня Стаса Міхайлава «Всё для тебя».

Інструмэнт пачынае гучаць сам, калі да яго набліжаесься

— Добры прыпеў. Пасуе і да Дня закаханых, і для гасьцей гораду, — выказаўся пра песьню Андрэеўскі.

Па ягоных словах, рэпэртуар можна памяняць, калі надакучыць, прыкладам, празь месяц. Запісаць і граць можна толькі адну песьню.

Гэта ўжо ня першы крэатыўны абʼект, які зьявіўся ў горадзе з ініцыятывы Вячаслава Андрэеўскага. Дзякуючы яму ў парку Жылібэра ёсьць арка закаханых у выглядзе сэрца са званамі, лава для закаханых зь ліхтарамі ў выглядзе лэдзі і джэнтльмэна, лава прымірэньня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.4(23)