Фотафакт. Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі ЗША, якія прыбылі на саміт НАТА
Сенатары запэўнілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі падчас саміту.
Як паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай, офіс беларускай лідаркі наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці.
Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў ЗША:
- прызначыць спецпасланніка па Беларусі;
- разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі;
- падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі;
- падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.
Святлана Ціханоўская стане госцяй на сняданку з жанчынамі-міністаркамі замежных справаў і абароны NATO ў сераду раніцай, паведамляе Белсат. Гэта частка афіцыйнай праграмы саміту. Таксама яна ўдзельнічае ў публічным форуме і сайд івэнтах.
Читайте еще
Избранное