Политика

Фотафакт. Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі ЗША, якія прыбылі на саміт НАТА

Сенатары запэўнілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі падчас саміту.

Як паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай, офіс беларускай лідаркі наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг. 

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці.

Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў ЗША:

  • прызначыць спецпасланніка па Беларусі;
  • разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі;
  • падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі;
  • падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.

Святлана Ціханоўская стане госцяй на сняданку з жанчынамі-міністаркамі замежных справаў і абароны NATO ў сераду раніцай, паведамляе Белсат. Гэта частка афіцыйнай праграмы саміту. Таксама яна ўдзельнічае ў публічным форуме і сайд івэнтах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(55)