Политика

Фотафакт. Святлана Ціханоўская на сустрэчы жанчын-лідараў на саміце НАТА

Палітык заклікала падтрымаць Беларусь і падзяляць беларускі народ і рэжым.

У сустрэчы ўдзельнічалі прэзідэнт ПА НАТА, міністры замежных справаў і абароны з 16 краінаў свету, віцэ-прэм’ер Украіны і спікер літоўскага парламента, паведамляе прэс-служба палітыка.

Святлана Ціханоўская ў сваім выступе заклікала падтрымаць Беларусь і падзяляць беларускі народ і рэжым:

— Не варта выпускаць з-пад увагі і сітуацыю ў Беларусі. Не толькі з-за гуманітарнай катастрофы, з якой мы сутыкаемся. Але і таму, што пад пагрозай само існаванне нашай краіны. І гэтая пагроза сыходзіць ад Расеі і нелегітымнага рэжыму ў Мінску.

Цяпер абодва дыктатары збіраюцца размясціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю і наймітаў ПВК «Вагнер», што замацавала б расейскую прысутнасць на гады наперад. Мы не павінны гэтага дапусціць.

Беларусы не падтрымліваюць расейскае панаванне. Беларусы за Украіну і за еўрапейскую будучыню. Таму вельмі важна падзяляць беларускі народ і рэжым.